Анатоль Грачанікаў
RSS FeedІзноў заплакалі снягі...
Ізноў заплакалі снягі
Пад жаўруковы спеў дрыготкі.
Аднавяскоўцы смаляць лодкі.
Паўзе вада на берагі.
У зацішку схуднелы кот,
Угрэўшыся, не пазяхае.
Пах крыгалому ён глытае:
Вясною рыбай пахне лёд.
Уподбрыкі ляціць з хлява
На голы выган першацёлка.
Чамусьці мулка ёй і колка,
Але палёгкі ёй няма.
Тут, апранутыя хто як,
Гарэзнічаюць доўга дзеці.
Усё, усё для іх на свеце
Яшчэ без горкіх без прысмак.
Плыве ў разлівісты раўчук
Зімы марозная суровасць.
I над усім — вісіць вясновасць,
I над усім — звініць жаўрук.
За горадам — яшчэ зіма...
За горадам — яшчэ зіма.
Ад сонца весняга упрэлая,
Свае сувоі парудзелыя
Ужо не выбеліць сама.
А ў скверах — кволы аксаміт —
Блішчасты цень мінулагодняга,
Зачэзлы без цяпла лагоднага,
Глядзіць у выцвелы блакіт.
Глядзіць дрыготка, незатоена,
Дарэшты вымерзлы спярша.
Прырода ў гэты час раздвоена,
Як чалавечая душа.
За сакавіцкімі завеямі...
За сакавіцкімі завеямі,
Нібы за прывіднай сцяной,
Ужо вясна махае веямі.
I пахне сцяты свет зямлёй.
To ціўкне птушачка азяблая,
To зашархоча з даху снег,
To дрогка страпянецца яблыня,
To пырхнуць вераб'і са стрэх.
I сонца кволенькае коціцца
Увысь, на небасхіл круты,
I сэрца гэтак не маркоціцца,
Як у былыя халады.
Званчэюць галасы дзіцячыя,
Задумна шэпчуцца лясы,
Былі,
Сплылі,
He перайначылі
На свой капыл нас маразы.
Апошнiя водгукi
2 года 35 недель назад
2 года 36 недель назад
2 года 36 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад
2 года 37 недель назад