Явар і каліна
RSS Feed
Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
Ў сумнай даліне над ярам.
Лісцікі зеленяй хваляцца
Небу панятлівай мовай:
Росамі мыюцца раніцай,
Песцяцца сонцам паўднёвым.
Захадам модлы пакорныя
З маткай-зямлёй адпраўляюць;
Тайна у ночаньку чорную
Месяца, зор выглядаюць.
Слухаюць смехаў русалчыных,
Лопату крылляў начніцы,
Ветру павеваў ап'янчаных,
Плюскату шклістай крыніцы.
Чуецца музыка дзіўная
Ў повесцях сонных імшараў...
Цешыцца явар з калінаю,
Скінуўшы зімнія чары.
Таксама, абавязкова трэба
Таксама, абавязкова трэба вывучыць гэты верш на памяць. Добра што ён не вялики)
Добры
Добры
мне понравилось, очень
мне понравилось, очень красивый стих)
Прыгожы верш і песня , але
Прыгожы верш і песня , але нас прымушаюць гэта ў школе вучыць!
Ага...
Ага...
Мне на завтра(((
Мне на завтра(((
мне тоже, только на завтра(((
мне тоже, только на завтра(((
і мне таксама на заўтра(((
і мне таксама на заўтра(((
И мне тоже на завтро. =((
И мне тоже на завтро. =((
и мне на заутра
и мне на заутра(((((
и мне на завтра=((((((
и мне на завтра=((((((