Ірына Дубашынская

RSS Feed

Бульвар ў Мінску

Сярэдняя: 2 (2 галасоў)

Бульвар Шаўчэнкі.На вясну!
Усе дрэвы цеплыні чакаюць.
Гракі,прачнуўшыся ад сну,
Ваколле крыкам абуджаюць.

На лаўках росных ранні люд
З турботаю сядзіць маўкліва.
Чакаюць.бедакі,як цуд:
Хто-сонца,хто і куфаль піва.

Вядуць сабак на павадках.
Змянілі модніцы адзенне.
І дзень нясе пад зорны дах
Сваё вясновае стамленне.

Вясна

Яшчэ не ацэнена

Нібы далоні ад вушэй
Вясна адняла.
Я чую гукі ужо мацней,
А мне ўсё мала.

Акно ў пакоі адчыню
Старонкай кніжнай
І свежы вецер удыхну
Глыбей,увішна.

Душа захоча адарваць
Сябе ад цела.
І прыйдзецца яе стрымаць
Каб не ўляцела.

Карона для вясны

Яшчэ не ацэнена

Шчэ промня моц пакуль недасягальна,
Каб сокам дрэў галіны ажывіць.
Але вясна ўжо тут.І так банальна
На лавачцы ў шаліку сядзіць.

Блакітнымі паводзіўшы вачыма
Па-добраму чакае,каб зіма
Убачыла,што болей немагчыма
Тут заставацца,і сышла сама.

Ды ганарліўке гэта непрыемна.
Яна гукнула вецер з вышыні,
Каб гнаць вясну.Але ўсё дарэмна,
Бо скончаны яе ліхія дні.

"Ну што ж,- падумала,-я працавала плённа.
І твая ўлада ў рэшце рэшт міне."
Зіма схіліўшы галаву стамлёна
Зняла карону,каб аддаць вясне.

Усе аўтары