Ілона Сцяцко
RSS FeedТушыць агні веснавая дарога!..
Тушыць агні веснавая дарога!
Веліч і свята бадзёрага ранку.
Дрэвы, свабодныя ў замшавых тогах,
выйшлі насустрач світанку.
Вые паветра сцюдзёнай парой.
Просяцца рукі схавацца ў кішэні.
Холад бярэ і ўзнімае настрой
разам на ўсе запрашэнні.
Зімна, бы ў лютым. Зялёная здань —
гэта вясновая панна-кабета.
Гэй, красавік, ты з кішэні дастань
хоць бы кавалачак лета!
Апошнiя водгукi
11 часов 11 минут назад
13 недель 3 дня назад
40 недель 2 дня назад
40 недель 2 дня назад
40 недель 2 дня назад
45 недель 1 день назад
1 год 4 недели назад
1 год 5 недель назад
1 год 39 недель назад
1 год 39 недель назад