Ірына Касянкова

RSS Feed

Як цудоўна жыць!

Яшчэ не ацэнена

Як хвалюецца сэрца вясною!
З капяжамі надзея звініць.
Што такое,скажыце,са мною?!
Як цудоўна і радасна жыць!

Сонца ў госці да ўсіх завітала,
На сцяне,быццам зайчык,дрыжыць.
Небу палка вярба зашаптала,
Што цудоуна і радасна жыць.

Верабей сваёй шэрай дзяўчыне
На ўвесь свет пра каханне крычыць.
Вецер кажа пяшчотна рабінеЮ.
Як цудоўна і радасна жыць!

Мне люстэрка не хлусіць. няйначай,-
Маладосць у вачах аж гарыць!
Наваколле смяецца,не плача.
Як цудоўна і радасна жыць!

Я з вясною,сябры,вас вітаю,
І прашу ўсе крыўды забыць,
Шмат здароўя і шчасця жадаю,
Бо цудоўна і радасна жыць!

Усе аўтары