Наталля Каліцька

RSS Feed

Грамнічная свечка

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Вясна маладая
ўжо на парозе.
Нясмелыя промні
глядзяць ў акно.
Агеньчыкам веры
ў далёкай дарозе
Грамніцы васковай
Святло.

Яшчэ ледзянеюць
вяснянкі ў сумётах,
А хочуць да сонца
ўзняцца даўно.
Сагрэе заўсёды
ў жыццёвых няўзгодах
Грамнічнае свечкі
Цяпло.

Імкнуцца да плыні
падталыя воды.
Дажджынкі- ільдзінкі
ляцяць на далонь.
Спрадвечнай надзяй
на новыя ўсходы
Грамнічнае свечкі
Агонь.

Шпакі

Яшчэ не ацэнена

Павесялеў уранку сад –
Шпакам- суседзям вельмі рад.
Іх песня снілася зімой
здзічэлай яблыні старой.

Чакала груша спевакоў,
крылатых весніх смельчакоў.
Яны ляцелі многа дзён
з вятрамі, сцюжай на абгон.

Для вішні чорныя шпакі,
нібы кахання смалякі –
Абудзяць у памяці галін
нямала радасных хвілін.

Шпакі прынеслі ў сад вясну –
і стала саду не да сну.
Шчаслівым хоча быць і ён
зялёнай мірнаю вясной.

Усе аўтары