Ізноў заплакалі снягі...
RSS FeedІзноў заплакалі снягі
Пад жаўруковы спеў дрыготкі.
Аднавяскоўцы смаляць лодкі.
Паўзе вада на берагі.
У зацішку схуднелы кот,
Угрэўшыся, не пазяхае.
Пах крыгалому ён глытае:
Вясною рыбай пахне лёд.
Уподбрыкі ляціць з хлява
На голы выган першацёлка.
Чамусьці мулка ёй і колка,
Але палёгкі ёй няма.
Тут, апранутыя хто як,
Гарэзнічаюць доўга дзеці.
Усё, усё для іх на свеце
Яшчэ без горкіх без прысмак.
Плыве ў разлівісты раўчук
Зімы марозная суровасць.
I над усім — вісіць вясновасць,
I над усім — звініць жаўрук.
Апошнiя водгукi
2 недели 5 часов назад
3 недели 1 день назад
3 недели 2 дня назад
5 недель 19 часов назад
5 недель 1 день назад
5 недель 3 дня назад
6 недель 1 день назад
8 недель 1 день назад
8 недель 1 день назад
8 недель 3 дня назад