Пупышкі на вербах гнуткіх...

RSS Feed
Сярэдняя: 1 (1 голас)

Пупышкі на вербах гнуткіх
Гэта вясны пачатак.
У тэлефонных будках
Пачуўся шчэбет дзяўчатак.

Хоць халадком яшчэ вее,
Жанкі басаножкі абулі.
Сон прадаюць на скверах
Прыгарадныя бабулі.

У бляску і сонечным дыме
Вуліцы і дарожкі.
Усе мы вясной маладыя
I звар’яцелыя трошкі.

Жонка ад вокнаў гоніць:
— Куды ты, куды пазіраеш
Насупраць мяне на балконе
Дзяўчына ужо загарае.