Зноў закружыўся снег...
RSS FeedЗноў закружыўся снег.
I на зялёнае голле,
I на ажыўшае поле
Сыплецца, сыплецца снег.
Шэры, маркотны дзень,
Хоць бы расінка блакіту.
Сумнай смугой спавіты
Гэты вясновы дзень.
Толькі звініць жаўрук,
Цёплым струменьчыкам песні
Грэе астыласць веснюю —
Гоніць зіму жаўрук.
А неспагаднасць людзей
Так ападае, здаецца,
Болем на цёплае сэрца,
Студзіць цяпло надзей.
Трэба хутчэй растапіць
Чэрствасць, як стынь вясновую.
Песенька жаўруковая
Ў сэрцы павінна жыць.
Апошнiя водгукi
2 недели 6 часов назад
3 недели 1 день назад
3 недели 2 дня назад
5 недель 20 часов назад
5 недель 1 день назад
5 недель 3 дня назад
6 недель 1 день назад
8 недель 1 день назад
8 недель 1 день назад
8 недель 3 дня назад