творчасць

RSS Feed

Павесялелі ўсе разлогі...

Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

Павесялелі ўсе разлогі,
Снягі праменнямі зняло.
Павысыхалыя дарогі
Завуць удалеч, за сяло.

Пакіну стол, аловак, сшытак,
Вазьму кіёчак — і гайда.
Дзень добры, дымныя ракіты,
Дзень добры, кнігавак арда.

Там, дзе свячэнне дня ўзнікае,
Дзе спеў, дзе гул, дзе бляск ракі,
Даўно-даўно мяне чакаюць
Мае найлепшыя радкі...