Травеньскі дождж
RSS FeedУ пакоі становіцца цёмна, нібы зьмярканьнем, ад вялікай шэрай хмары, і хутка па падваконьні бомкаюць буйныя кроплі дажджу, пырскі ад якіх трапляюць на шыбу, пакідаючы на ёй сьлед свайго кароткага жыцьця - жыцьця ад хмары-матулі да зямлі-красуні. Срэбра-прамяністыя дажджынкі скачуць па даху, шапацяць у лістоце дрэў, сьмела ныраючы у шматлікія азяркі-калюжкі, якія сабраліся ад гэтага шчодрага і цёплага дажджу.
Усё жывое на зямлі радуецца гэтаму травеньскаму навальнічнаму дожджыку: бярозкі-прыгажуні і рабінкі-сястрычкі, стройныя клёны і пяшчотныя жаноцкія вербачкі-дзевачкі, і нават стары мажны волат-дуб на ўзгорку, і той нібы маладзее і выпроствае свае пакручастыя галіны зь лісточкамі-дубочкамі насустрач празрыстым, звонкім дажджынкам-дзяўчынкам. Зямля ўдзячна ўбірае жыватворную вадзіцу, каб потым спаўна аддаць яе ўжо сваімі гаючымі сокамі ўсяму жывому.
Апошнiя водгукi
2 недели 5 часов назад
3 недели 1 день назад
3 недели 2 дня назад
5 недель 20 часов назад
5 недель 1 день назад
5 недель 3 дня назад
6 недель 1 день назад
8 недель 1 день назад
8 недель 1 день назад
8 недель 3 дня назад