Шаноўны крытык, гэта дрэнны верш...

RSS Feed
Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Шаноўны крытык, гэта дрэнны верш:
не то каб вельмі крыўдна за дзяржаву;
было -- і гордасць адчуваў не менш...
Ды хочацца цяпер вясенняй славы.

Было: і я такога натварыў
ні то ў натхнённым, ці ў спакойным стане...
Ды журавель, якога блаславіў,
жыруе ўзімку ў Афрыцы ў саване.

Па ўсіх прыкметах -- надыход вясны:
гракі, шпакі, ляцелі нізка гусі...
Напэўна, зноў да рэчышча Дзвіны
мой паэтычны журавель вярнуўся.

Хай лётае, у вырай свой ляціць,
душу вярэдзіць і казыча нервы!
Шаноўны крытык, небам трэба жыць,
тады й Радзіма не падасца фермай.

Іншыя вершы аўтара