Капяжы

RSS Feed
Сярэдняя: 5 (1 голас)

Весні дзень, як лядзень,
Сходзіць звонкай слязой.
Аркі прывідны цень
Палыхнуў дзеразой.
Промні — роем па мёд
На пупышкі вярбы,
I карэннямі лёд
Узламалі дубы.
Пасінела акно
Ад іскрыстай слязы:
Бачна — сонца адно,
He відно — драбязы!

Іншыя вершы аўтара