Чарэшанька

RSS Feed
Сярэдняя: 5 (1 голас)

(З нізкі "Дрэва")

- Што адчуваеш, нешчаслівая
Чарэшанька мая азяблая?
- Баліць, баліць кара застыглая,
Сон ледзяны душу зацягвае.

- Аб чым шкадуеш, легкакрылая?
Цяжар – у зямлі, а неба – лёгкае.
- Ах, адарвацца стане сілы мне,
Ды каранямі я – з сяброўкамі.

- Навошта плакаць несуцешна так,
І ў чысціні – навошта каяцца?
…Ад ветру ўздрыгвае чарэшанька,
Квет белы долу асыпаецца.