Дзень
Як сонца і зямля,
Прычасце і глыток,
Абуджаны святлом,
Пяшчотай і сумленнем,
Праклюнуўся лісток —
Жыцця святы выток,
Знак нашага з табой
Няўрымснага з'яўлення.
Вечар
Калі нябёсаў схіл,
Ліпеючы, пагасне
Ў прысаку аблок,
Знай: нагадаў ён дню,
Што сонца ў грудзях
Успыхвае выразней,
Шукаючы цябе,
Жаданая, адну.
Ноч
Ці песня жаўрука,
Загушканая ў травах,
Збудзіла цішыню?
А мо чаромхі ўздых?..
Гарачая шчака
Нагадвае яскрава
Сляпы парыў агню
Прад сталасцю вады.
Раніца
Густы прамень прыпаў
Да шыбіны акна,
Высмоктваючы сон
I духату з пакоя.
Сутанай змрок апаў.
Крыніцаю вясна
Выштурхвае пясок
Упартага спакою.
Апошнiя водгукi
2 недели 5 часов назад
3 недели 1 день назад
3 недели 2 дня назад
5 недель 19 часов назад
5 недель 1 день назад
5 недель 3 дня назад
6 недель 1 день назад
8 недель 1 день назад
8 недель 1 день назад
8 недель 3 дня назад